Белорусский портал в Казахстане

У Еўропе гараць нацыянальныя паркі і запаведнікі



Еўропа змагаецца з ляснымі пажарамі, агнём ахоплены нацыянальныя паркі і запаведнікі.

У прыватнасці, у Чэхіі гарыць нацыянальны парк "Чэшская Швейцарыя". З агнём вядуць барацьбу больш за 100 ратавальнікаў і авіяцыя. Праваахоўнікі перакрылі пад`язныя дарогі, жыхароў эвакуіравалі.

У Грэцыі маштабны пажар у нацыянальным парку "Дадзія". Улады краіны праводзяць эвакуацыю, на сёння з небяспечнай зоны вывезены больш за 450 чалавек. Гарыць і папулярны ў турыстаў востраў Лесбас у Эгейскім моры.

Акрамя таго, пажары закранулі запаведнікі Германіі. У Іспаніі агнём спалена звыш 20 тыс. га лесу.

26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/2/65908
Текущая дата: 28.03.2024