Белорусский портал в Казахстане

Колькасць загінулых у нядзелю пры выбуху на Стамбульскай пешаходнай турыстычнай вуліцы Ісцікляль узрасла да шасці, параненых — да 53



Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі перад вылетам у Інданэзію прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

«У выніку выбуху ў Стамбуле колькасць загінулых складае шэсць чалавек, раненні атрымалі 53 чалавекі», — сказаў ён.

Прэзідэнт асудзіў учынены тэракт і паабяцаў, што адказныя за выбух «будуць пакараныя па заслугах».

Звязда, 13 лістапада 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/2/67081
Текущая дата: 20.05.2024