Белорусский портал в Казахстане

Дзмітрый Пяскоў: абрысы мірнага ўрэгулявання ва Украіне не прасочваюцца



Расійскі бок не адмаўляецца ад перагавораў з замежнымі контрпартнёрамі па мірным урэгуляванні ўкраінскага крызісу.

Расія чуе розныя заявы еўрапейскіх дзяржаў аб мірным урэгуляванні ва Украіне, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Што датычыцца ўрэгулявання канфлікту ва Украіне мірнымі сродкамі, то пакуль што нейкія абрысы фактычна не прасочваюцца", - канстатаваў ён.

Па словах прэс-сакратара расійскага прэзідэнта, у Крамлі чуюць розныя заявы ад еўрапейскіх краін, але не бачаць на гэты конт заяў ад іншага боку.

Дзмітрый Пяскоў удакладніў, "уласна з таго боку, які дырыжыруе ўсім гэтым працэсам, дырыжыруе ўсім калектыўным Захадам".

У адказ на пытанне, ці ведаюць у Крамлі аб падрыхтоўцы канцлерам ФРГ Олафам Шольцам плана мірнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу, ён сказаў "вы ведаеце, што мы загадзя не адмахваемся ні ад якіх планаў. Але трэба разумець, пра што ідзе гаворка".

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ дадаў, што ў Крамлі бачылі паведамленні аб падрыхтоўцы нейкага плана, але не ведаюць, пра што дэталёва ў ім гаворыцца.

Мінск, 9 верасня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/20/75164
Текущая дата: 24.12.2024