Белорусский портал в Казахстане

Легендарны гурт ABBA выпусціў першы альбом за 40 гадоў



Калектыў перажывае другую хвалю папулярнасці: новыя трэкі ўжо даступныя на стрымінгавых музычных сэрвісах, а таксама на CD-дысках і аўдыёкасетах. Таксама даволі хутка пройдзе першы канцэрт гурта з 1982 года.

Шведскі гурт ABBA у ноч на пятніцу выпусціў новы альбом Voyage ("Ваяж"), які стаў першым з пачатку 1980-х, паведамляецца на афіцыйным сайце калектыву.

У альбоме 10 трэкаў, яны ўжо даступныя для праслухоўвання на музычных інтэрнэт-сэрвісах, а таксама на CD-дысках і аўдыёкасетах. Як адзначае выданне Guardian, альбом уключае ў сябе эксперыменты з кельцкім фальклорам, закранае тэму змены клімату і заканчваецца кампазіцыяй, у якой гучыць мелодыя з вальса Чайкоўскага.

З нагоды выхаду новых песень гурт паведаміў, што ў канцы траўня 2022 года адбудзецца канцэрт на спецыяльна пабудаванай арэне ў Алімпійскім парку ў Лондане, разлічанай на 3 тысячы гледачоў.

Чакаецца, гэта будзе галаграфічнае шоу: на сцэне будуць "спяваць" віртуальныя выявы ўдзельнікаў ABBA у суправаджэнні 10 сапраўдных музыкантаў.

ABBA - адзін з найболей паспяховых музычных калектываў за ўсю гісторыю. Гурт, заснаваны ў 1972 годзе, названы па першых літарах імёнаў выканаўцаў - Агнеты Фельтскаг, Б`ёрна Ульвеуса, Бені Андэрсана і Ані-Фрыд Лінгстад.

Афіцыйна гурт не абвяшчаў аб сваім распадзе, аднак з пачатку 1980-х не выступаў і не выпускаў новых песень. У свеце прададзена каля 400 мільёнаў сінглаў і кружэлак гурта.

У 2015 годзе іх кампазіцыя пад назвай Dancing Queen ("Танцуючая каралева") была ўключана ў Залу славы прэстыжнай амерыканскай прэміі "Грэмі".

Мінск, 5 лістапада 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/204/61267
Текущая дата: 10.10.2024