Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне аб легітымнасці Зяленскага на пасадзе Прэзідэнта Украіны



Прэзідэнт Беларусі падчас інтэрв`ю тэлеканалу "Расія" адказаў на пытанне аб легітымнасці Уладзіміра Зяленскага на пасадзе Прэзідэнта Украіны цяпер.

"Ведаеце, можна гаварыць аб тым, што ён нелегітымны. Дэ-юрэ", - сказаў кіраўнік дзяржавы. У Расіі лічаць тэрмін паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага на пасадзе Прэзідэнта скончаным, спасылаючыся на Канстытуцыю гэтай краіны. "Дэ-юрэ да яго ёсць пытанні аб легітымнасці", - згодны Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён канстатаваў, што дэ-факта Уладзімір Зяленскі прымае рашэнні ў якасці кіраўніка дзяржавы, і гэтыя рашэнні выконваюцца. "Вось ён прыняў рашэнне - гэта вар`яцтва ў напрамку Курска ажыццявіць, і армія выконвае. Іншыя рашэнні ён прымае (вы ведаеце пра іх, я ведаю) - яны выконваюцца", - сказаў Прэзідэнт.

Завяршаючы размову на тэму легітымнасці ўкраінскай улады, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з юрыдычнага пункту гледжання там "няма з кім размаўляць", але фактычна людзі, якія кіравалі краінай, прадаўжаюць гэта рабіць і дагэтуль, тлумачачы гэта тым, што цяпер ідзе вайна. Якраз яны рэальна прымаюць рашэнні.

18 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/22/74956
Текущая дата: 24.12.2024