Белорусский портал в Казахстане

Беларускія аўтамабілі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве, да 18 студзеня 2025 года павінны будуць пакінуць тэрыторыю краіны



Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал мытных органаў Беларусі.

«Санкцыі Літвы ў дачыненні да простых грамадзян заўтра ўступаюць у сілу ў поўным аб’ёме. З 16 жніўня сумежная краіна забараняе ўезд на сваю тэрыторыю ўсіх легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі. Ёсць і яшчэ адна ўстаноўка ад літоўскага боку — беларускія аўто, якія цяпер знаходзяцца ў Літве, да 18 студзеня 2025 года абавязаныя пакінуць гэтую тэрыторыю», — адзначылі ў ДМК.

Забарона на ўезд аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй пачала дзейнічаць яшчэ з 18 ліпеня. Аднак да сённяшняга дня было выключэнне — літоўцы пускалі да сябе легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, калі імі кіраваў уласнік, які мае дзейную літоўскую візу або від на жыхарства. З 16 жніўня і гэтая прывілей будзе адменена.

Звязда, 15 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/23/74942
Текущая дата: 25.12.2024