Белорусский портал в Казахстане

Папа Рымскі заклікаў паважаць і ахоўваць жанчын



Папа Рымскі Францыск напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ўказаў на неабходнасць паважаць і ахоўваць жанчын. Ён выступіў у нядзелю з пропаведдзю ў іракскім горадзе Бахдзіда (Каракош), які лічаць мясцовым цэнтрам хрысціянства.

«Хацеў бы падзякаваць усіх маці і жанчын гэтай краіны, смелых жанчын, якія працягваюць даваць жыццё, нягледзячы на ўсе раны. Жанчын трэба паважаць і ахоўваць. Ім неабходна надаваць увагу і прадастаўляць магчымасці», — сказаў пантыфік. Пры гэтым ён згадаў пра ролю Маці Божай, якая «абараняе звыш».

Францыск стаў першым кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы, які наведаў Ірак. Раней у горадзе Масул на плошчы, дзе размешчаны чатыры царквы, сур’ёзна пацярпелыя ад рук экстрэмістаў з групоўкі «Ісламская дзяржава», ён узнёс малітву за ўсіх ахвяр войнаў і тэрарызму.

Звязда, 7 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/232/59134
Текущая дата: 11.10.2024