Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца атрымаў раненні ў выніку стральбы, яго даставілі у бальніцу, паведамляе Славацкая газета Pravda.
Адзначаецца, што стральба адбылася пасля выязнога пасяджэння ўрада ў Хандлове. Па словах відавочцаў, Роберт Фіца выйшаў павітаць мясцовых жыхароў, калі мужчына з натоўпу зрабіў некалькі стрэлаў. Паводле інфармацыі выдання, палітык атрымаў раненні ў грудзі і жывот, яго даставілі на верталёце ў бальніцу Браціславы. Паводле папярэдніх звестак, стан Роберта Фіца ацэньваецца як вельмі цяжкі.
Нападніка адразу затрымала паліцыя.
У сувязі з тым, што абылося, Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што Беларусь рашуча асудзіла замах на прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца.
«Рашуча асуджаем замах на прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, актам нападу і гвалту ў дачыненні да палітыкаў і службовых асоб, якія б мэты яны ні пераследавалі, не месца ў XXI стагоддзі», — падкрэслілі ў МЗС.
У знешнепалітычным ведамстве таксама пажадалі хутчэйшага аднаўлення і выздараўлення прэм’ер-міністру Славакіі.
Звязда, 15 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/24/74117
Текущая дата: 17.11.2024