У Літве ў 7.00 па мясцовым часе адкрылася каля 1,9 тыс. выбарчых участкаў на восьмых за гады незалежнасці прэзідэнцкіх выбарах. Адначасова праводзіцца і рэферэндум аб увядзенні інстытута падвойнага грамадзянства.
Прэзідэнт Літвы выбіраецца прамым тайным галасаваннем тэрмінам на пяць гадоў. Узроставы цэнз — 40 гадоў. Таксама кандыдат павінен быць грамадзянінам Літвы па паходжанні і пражываць у краіне не менш як тры апошнія гады.
На прэзідэнцкую пасаду прэтэндуюць восем кандыдатаў. Чацвёра вылучаны палітычнымі партыямі, яшчэ чацвёра — самавылучэнцы.
Для перамогі прэтэндэнту на пасаду кіраўніка дзяржавы трэба набраць больш як 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбары. У тым выпадку, калі ніхто з кандыдатаў не набярэ неабходнай колькасці галасоў, праз два тыдні пройдзе другі тур — у ім удзел возьмуць два лідары першага этапу.
Паводле ацэнак экспертаў і даных сацыялагічных апытанняў, у гэтай выбарчай кампаніі лідарамі з’яўляюцца прэтэндуючы на другі тэрмін дзейны прэзідэнт Гітанас Наўседа, прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманітэ і незалежны кандыдат адвакат Ігнас Вегеле.
Выбарчыя ўчасткі закрыюцца ў 20.00. Чакаецца, што папярэднія вынікі агучаць пасля паўночы.
Звязда, 12 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/25/74072
Текущая дата: 17.11.2024