Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Лівіі Фаіз Сарадж мае намер сысці ў адстаўку



Аб сваім рашэнні Фаіз Сарадж абвесціць да канца тыдня. Адзначаецца, што ён ужо абмеркаваў свае планы з лівійскімі і міжнароднымі партнёрамі.

Мяркуецца, што ён застанецца на пасадзе выконваючага абавязкі кіраўніка УНЗ на час перамоваў у Жэневе, якія адбудуцца ў наступным месяцы.

Прадстаўнік Сараджа ад каментароў агенцтву адмовіўся.

Саррадж займае пасаду кіраўніка Урада нацыянальнай згоды з 2016 года. Асноўнай задачай Сараджа на чале Урада нацыянальнай згоды стала аб`яднанне канфліктуючых палітычных сілаў у Лівіі. Аднак Усеагульны нацыянальны кангрэс і Палата прадстаўнікоў адмовіліся прызнаць Урад, што прывяло да далейшага процістаяння.

Звязда, 15 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/263/56020
Текущая дата: 11.10.2024