У Coursera заявілі, што запусцілі акцыю з-за сітуацыі з каранавірусам.
«Амаль 70 % студэнтаў па ўсім свеце пацярпелі з-за закрыцця кампусаў і прыпынення вочнага навучання з-за пандэміі. Ніхто не ведае, калі яны змогуць вярнуцца да паўнавартаснага вочнага навучання. Акрамя таго, у сувязі з адменай у гэтым годзе большасці летніх стажыровак студэнты занепакоеныя тым, як такі працяглы перапынак у вучобе адаб’ецца на іх магчымасці пачаць паспяховую кар’еру. Навучанне павінна працягвацца, нават калі кампусы зачыненыя. У гэты цяжкі час больш за мільён студэнтаў ВНУ ўжо пачалі выкарыстоўваць Coursera, і нас натхняе тая роля, якую мы можам адыграць у змякчэнні наступстваў пандэміі, — гаворыцца ў паведамленні Coursera. — Мы ўпэўненыя, што платформа Coursera for Campus — гэта магутны рэсурс, здольны эфектыўна падтрымаць усе вышэйшыя навучальныя ўстановы ва ўмовах глабальнай эпідэміі каранавірусу».
Атрымаць бясплатны доступ да курсаў на адукацыйнай платформе Coursera могуць дзеючыя студэнты і выпускнікі 2020 года з пацверджанымі адрасамі электроннай пошты на даменах ВНУ. Калі ўніверсітэт зарэгістраваны на платформе, у яго студэнтаў з’явіцца доступ да 3800 курсаў, 150 інтэрактыўных праектаў, 400 спецыялізацый і 11 прафесійных праграм сертыфікацыі.
Запіс на курсы адкрыты да 31 ліпеня. Прайсці выбраныя праграмы трэба да 30 верасня. Пасля гэтай даты ў студэнтаў захаваецца бясплатны доступ толькі да інтэрактыўных праектаў з галіновымі экспертамі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 2 чэрвеня 2020
Звязда, 2 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/287/53886
Текущая дата: 20.11.2024