Белорусский портал в Казахстане

Пасажырскі самалёт разбіўся ў Пакістане



Самалёт Airbus A320 авіякампаніі «Пакістанскія міжнародныя авіялініі» разбіўся ў пятніцу недалёка ад горада Карачы (правінцыя Сіндзі). Паводле інфармацыі Geo TV, лайнер упаў на жылы раён.

Ці маюцца ахвяры на зямлі, невядома. На месцы працуюць ваенныя і ратавальнікі.

Па дадзеных авіякампаніі, на борце самалёта знаходзіліся 98 чалавек, усе яны загінулі. Па дадзеных тэлеканала, на борце было 97 чалавек, у ліку якіх 85 пасажыраў і 12 членаў экіпажа. Разам з тым раней агенцтва Bloomberg са спасылкай на кампанію паведамляла, што на борце было 107 чалавек.

Самалёт накіроўваўся ў Карачы з горада Лахор правінцыі Пенджаб. Як паведамляе Geo TV са спасылкай на упраўленне грамадзянскай авіяцыі краіны, лайнер страціў сувязь з дыспетчарамі за хвіліну да крушэння падчас пасадкі.

У выніку былі пашкоджаныя некалькі будынкаў у ваколіцах раёна, размешчанага на ўскраіне Карачы.

Звязда, 22 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/290/53639
Текущая дата: 20.11.2024