Польшча прышле ў Беларусь гуманітарны канвой для барацьбы з пандэміяй: заўтра даставяць антысептычныя вадкасці, іншыя медыцынскія матэрыялы і прэпараты, распавялі ў МЗС Беларусі.
— Польскі бок выказаў гатоўнасць па-суседску аказаць нам пасільную дапамогу некаторымі медыцынскімі сродкамі і матэрыяламі. Так што такія дамоўленасці ёсць. Плануецца, што канвой адправіцца з Варшавы ў 16.00 па мясцовым часе, пройдзе праз Гродна. Прыбыццё ў Мінск чакаем заўтра ў раёне абеду, — распавёў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Нагадаем, Беларусі ўжо аказалі дапамогу ў барацьбе з COVID-19 некалькі краін-партнёраў. 4 красавіка Расія перадала Беларусі 10 тысяч тэстаў на каранавірус. 12 красавіка ў Беларусь прыбыў самалёт з Узбекістана, на борце якога былі ахоўныя маскі і антысептыкі. 17 красавіка ў Мінск з Кітая прыбыў другі самалёт з гуманітарнай дапамогай для барацьбы з каранавірусам.
Звязда, 23 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/295/53007
Текущая дата: 20.11.2024