Народны мастак Расіі Віктар Чыжыкаў, аўтар выявы медзведзяня Мішы, талісмана летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве, памёр на 85-м годзе жыцця.
Чыжыкаў нарадзіўся 26 верасня 1935 года. У 1953-1958 гадах вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце на мастацкім аддзяленні. З канца 1950-х гадоў Чыжыкаў займаўся кніжнай ілюстрацыяй. Ствараў малюнкі для выдавецтваў «Малыш», «Дзіцячая літаратура», часопісаў «Мурзілкі», «Вясёлыя карцінкі» і іншых.
Звязда, 20 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/295/54752
Текущая дата: 16.01.2025