Белорусский портал в Казахстане

ЗША прадоўжылі па 20 мая закрыццё межаў з Канадай і Мексікай



Аб гэтым паведамляецца ў паведамленні, апублікаваным у панядзелак Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў (ЦКПЗ) пры міністэрстве аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША.

Улады Злучаных Штатаў прадоўжылі па 20 мая ўключна дзеянне свайго рашэння закрыць межы з Канадай і Мексікай у мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса. 

Як адзначаецца ў паведамленні, размешчаным у Федэральным рэестры - зборніку афіцыйных дакументаў амерыканскага ўрада, тэрмін дзеяння рашэння мінаў 20 красавіка.

"Дадзенае распараджэнне <...> застаецца ў сіле да 23:59 па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША 20 мая 2020 года", - гаворыцца ў паведамленні.

"На жаль, COVID-19 (захворванне, выкліканае каранавірусам) працягвала распаўсюджвацца пасля падпісання [папярэдняга] распараджэння 20 сакавіка. У Канадзе і Мексіцы працягвае назірацца вялікі лік заражэнняў і [выкліканых гэтым] смерцяў", - падкрэслівае ЦКПЗ.

У новым дакуменце ўдакладняецца, што выкладзеныя ў ім рашэнні распаўсюджваюцца практычна на ўсіх асоб, якія спрабуюць уехаць у ЗША з Канады і Мексікі, незалежна ад таго, грамадзянамі якіх дзяржаў яны з`яўляюцца. Выключэнні робяцца для "амерыканскіх грамадзян і ўладальнікаў віду на пастаяннае жыхарства ў ЗША, іх мужа і жонкі і дзяцей, амерыканскіх ваеннаслужачых" і шэрагу іншых катэгорый асоб, тлумачыць ЦКПЗ.

Паводле інфармацыі Універсітэта Джонса Хопкінса, у ЗША зафіксавана амаль 760 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі звыш 40 тыс. чалавек.

Звязда, 20 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/296/52918
Текущая дата: 20.11.2024