Белорусский портал в Казахстане

Лік заражаных каранавірусам у свеце на раніцу 22 красавіка дасягнуў 2 565 059 чалавек. Пандэмія ахапіла 185 краін.



Лідарам па колькасці заражаных каранавірусам застаюцца ЗША (825 тыс.). У свеце - больш за 2,5 млн. Адпаведныя лічбы прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краін, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.

З пачатку пандэміі памерлі 177 496 інфіцыраваных, яшчэ 686 608 вылечыліся. Прырост тых, хто захварэў, за 21 красавіка склаў 88,8 тыс. чалавек.

Найбольш пацярпелымі ад каранавіруса краінамі застаюцца ЗША (825,1 тыс.), Іспанія (204,1 тыс.), Італія (183,9 тыс.), Францыя (159,3 тыс.) і Германія (148,4 тыс.). 

Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі вырасла да 52, 7 тыс. чалавек, 456 памерлі, болльш за 3,8 тыс. ачунялі.

Ва Украіне зафіксавана 6125 выпадкаў захворвання на COVID-19. 161 чалавек памёр, 367 выздаравела.

Звязда, 22 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/296/52970
Текущая дата: 20.11.2024