Белорусский портал в Казахстане

Міністр аховы здароўя Ізраіля заразіўся каранавірусам



У міністра аховы здароўя Ізраіля Яакава Ліцмана і яго жонкі пацвердзілі каранавірус, паведамляе радыёстанцыя Kan.

Міністр будзе працаваць з дома ў адпаведнасці з медыцынскімі рэкамендацыямі, адзначае Kan.

Haaretz, спасылаючыся на ізраільскае Міністэрства аховы здароўя дадае, што Ліцман і яго жонка адчуваюць сябе добра і будуць знаходзіцца пад наглядам у ізаляцыі. Усе, хто кантактаваў з міністрам за апошнія два тыдні, адправяцца на хатні карантын.

У Ізраілі, паводле справаздачы СААЗ, заразіліся 5129, ахвярай выкліканага каранавірусам захворвання стаў 21 чалавек.

Звязда, 2 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/298/52390
Текущая дата: 12.10.2024