Белорусский портал в Казахстане

Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ва Украіне павялічылася да 480



Ва Украіне па стане на раніцу 30 сакавіка зафіксавана ўжо 480 выпадкаў заражэння COVID-19. Аб гэтым на брыфінгу паведаміў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Віктар Ляшко

"Па стане на 10.00 (па мясцовым часе) 30 сакавіка ва Украіне 480 выпадкаў каранавіруснай хваробы COVID-19, за суткі мы зарэгістравалі 60 выпадкаў. Усяго мы маем 11 лятальных выпадкаў, з іх два ў Кіеўскай вобласці. Шэсць пацыентаў поўнасцю паправіліся", - сказаў Віктар Ляшко.

Цяпер, паводле яго слоў, большасць выпадкаў зарэгістравана ў Кіеве - 102, у Кіеўскай вобласці - 49, Чарнавіцкай вобласці - 75, Цярнопальскай вобласці - 60.

Сярод захварэлых 22 працэнты складаюць людзі ва ўзросце ад 50 да 59 гадоў, 21 працэнт - ад 30 да 39 гадоў, 20 працэнтаў - ад 40 да 49 гадоў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, 52 працэнты з усіх захварэлых - жанчыны.

30 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/299/52322
Текущая дата: 12.10.2024