Белорусский портал в Казахстане

Расійскі лоўкостар "Перамога" атрымаў акрэдытацыю на палёты Санкт-Пецярбург - Мінск і Масква - Гомель



Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косцін.

Расійскі лоўкостар "Перамога" атрымаў акрэдытацыю на палёты Санкт-Пецярбург - Мінск і Масква - Гомель, "Сапраўды расійская авіякампанія "Перамога" ў снежні 2017 года атрымала акрэдытацыю на дзве лініі: Санкт-Пецярбург - Мінск і Масква - Гомель.

Авіякампанія выканала неабходныя ўмовы і прайшла акрэдытацыю ў адпаведнасці з нашымі авіяцыйнымі правіламі", - растлумачыў Уладзімір Косцін. Пры гэтым дырэктар дэпартамента ўдакладніў, што цяпер "Перамога" будзе весці перагаворы з Нацыянальным аэрапортам Мінск і кампаніяй "Белавія".

"Будзе ўзгадняцца расклад, заключацца дагаворы з абслуговымі арганізацыямі. Як часта расійская авіякампанія будзе лятаць у Мінск і Гомель, пакуль невядома", - адзначыў ён.

Авіякампанія "Перамога" атрымала допуск ад "Расавіяцыі" да рэгулярных рэйсаў у Беларусь у лістападзе 2017 года.

5 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/3/41987
Текущая дата: 03.05.2024