Белорусский портал в Казахстане

Кітай падарыў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі каля 1,2 тыс. кітайскіх кніг



Урачыстая цырымонія перадачы кніг адбылася з удзелам члена Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі.

Чжаа Лэцзі падкрэсліў, што культурныя абмены Кітая і Беларусі садзейнічаюць умацаванню дружалюбных сувязей паміж народамі дзвюх краін. Сярод падарункаў - двухтомнік пад аўтарствам Старшыні КНР Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні".

Паводле слоў Чжаа Лэцзі, у выданні адлюстравана практыка развіцця і асноўная сутнасць сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху развіцця краіны.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Беларусі Мікалай Снапкоў выказаў меркаванне, што кітайская культура ўнесла вялікі ўклад у развіццё чалавецтва, а мудрасць кітайскага народа стала адной з асноў яго сучасных дасягненняў. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь і Кітай будуць прадаўжаць развіваць двухбаковае супрацоўніцтва, важным складнікам якога з`яўляюцца культурныя кантакты.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі падзякаваў кітайскаму боку за падораныя кнігі. Паводле яго слоў, цяпер у фондзе бібліятэкі знаходзіцца больш за 10 тыс. выданняў аб Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Ён таксама адзначыў важнасць наладжанага ўзаемадзеяння па абмену кніжнымі выданнямі з калегамі з Нацыянальнай бібліятэкі Кітая.

21 верасня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/3/45003
Текущая дата: 06.05.2024