Белорусский портал в Казахстане

У грэка-католікаў Беларусі распачаўся Вялікі пост



Паводле візантыйскага календара новага стылю, якім карыстаюцца грэка-каталіцкія парафіі ў Беларусі, у панядзелак 4 сакавіка распачаўся Вялікі пост.

З гэтай нагоды Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр скіраваў спецыяльнае пастырскае благаслаўленне ўсім святарам і дыяканам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама ўсім тым, хто карыстаецца іхнім служэннем і душпастырскай апекай.

«Вы распачынаеце Вялікі пост. З гэтай нагоды благаслаўляю вашую Царкоўную супольнасць: шчыра жадаю Божай ласкі на шляху падрыхтоўкі да вялікага свята Уваскрасення Хрыстова»,
— напісаў прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі ў пасланні, адрасававаным кс. архімандрыту Яну Сяргею Гаеку МІС, Апостальскаму Візітатару для грэка-католікаў Беларусі.

Catholic.by, 5 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/3/47037
Текущая дата: 04.05.2024