Белорусский портал в Казахстане

Невядомыя "замініравалі" аэрапорт Дамадзедава, бальніцы і метро Масквы



Ананімнае паведамленне пра "мініраванне" прыйшло на электронную пошту аэрапорта Дамадзедава, таксама "замінаваныя" ўсе станцыі маскоўскага метро, радзільні і інфекцыйныя бальніцы, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах.

"Паступілі паведамленні аб "мініраванні" ўсіх станцый Маскоўскага метрапалітэна, інфекцыйных бальніц, радзільняў і аэрапорта Дамадзедава" - распавёў суразмоўца агенцтва.

"Эвакуацыя не праводзіцца. Спецыялісты правяраюць паведамленні", - дадаў ён.

Звязда, 16 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/3/53529
Текущая дата: 04.05.2024