Белорусский портал в Казахстане

Карла III афіцыйна абвесцяць каралём Вялікабрытаніі ў суботу



Пра гэта паведамляе Times.

Раней газета пісала, што Карла III абвесцяць каралём у пятніцу. «Гэта дзень, калі Карла афіцыйна абвесцяць каралём», — напісала Times.

Выданне ўдакладніла, што ў пятніцу кароль і каралева-кансорт Каміла вернуцца з замка Балмарал у Лондан. Верагодна, у раёне поўдня адбудзецца сустрэча Карла III з новаспечаным прэм’ер-міністрам Ліз Трасс.

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, якая кіравала больш за 70 гадоў, памерла ў чацвер у Шатландыі ва ўзросце 96 гадоў.

Звязда, 9 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/3/66419
Текущая дата: 03.05.2024