Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" падоўжыла прыпыненне палётаў у Малдову і Грузію



Пра гэта паведамляе сайт авіяперавозчыка.

Палёты ў Кішынёў прыпынены да 15 мая, у Батумі і Тбілісі - да 20 красавіка.

У сувязі з сітуацыяй, якая пастаянна змяняецца, "Белавія" просіць правяраць абнаўленні на сваім сайце.

Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 31 снежня гэтага года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па дадзеным пытанні можна будзе ў любы час да канца года, у тым ліку пасля меркаванай даты палёту. Змяненне даты вылету магчыма толькі адзін раз.

Вяртанне або абмен квіткоў на рэйсы, якія выконваюцца і не адмененыя (групавы або індывідуальны тарыф), магчымыя ў адпаведнасці з правіламі тарыфу.

Сяргей Расолька
Звязда, 26 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/300/52233
Текущая дата: 12.10.2024