Белорусский портал в Казахстане

Расійскім навукоўцам атрымалася расшыфраваць поўны геном каранавіруса



Пра гэта ў чацвер паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Навукоўцы Нацыянальнага даследчага інстытута (НДІ) грыпу ім. А.А.Смародзінцава Міністэрства аховы здароўя Расіі здолелі секвеніраваць першы поўны геном новага каронавіруса. 

"Спецыялістамі ФГБУ "НДІ грыпу ім. А.А.Смародзінцава "Міністэрства аховы здароўя Расіі быў секвеніраваны з матэрыялу ад пацыента з COVID-19 першы поўны геном каранавіруса SARS-CoV-2 з Расіі", - гаворыцца ў паведамленні.

Як растлумачыў в.а. дырэктара НДІ грыпу ім. А.А.Смародзінцава, доктар медыцынскіх навук Дзмітрый Лёзнаў, генетычны аналіз важны для разумення эвалюцыі новага каранавіруса, гэта дапаможа ў распрацоўцы вакцыны і прэпаратаў для лячэння.

Звязда, 19 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/301/52114
Текущая дата: 12.10.2024