Белорусский портал в Казахстане

Амаль 14 тыс. чалавек заразіліся каранавірусам за мінулыя суткі



За мінулыя суткі каранавірусам у свеце заразіліся 13903 чалавекі, ахвярамі сталі 862. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Усяго зафіксавана 168 019 выпадкаў заражэння, з іх 8 643 - за межамі кантынентальнага Кітая. Ад COVID-19 у свеце памерлі 6 606 чалавек, з якіх 3 388 па-за тэрыторыяй КНР.

Пандэмія каранавіруса ахапіла ўжо 148 краін. У панядзелак увечары прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон аб`явіў аб шэрагу новых мер па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19. У прыватнасці, апоўдні 17 сакавіка граніцы ЕС, Шэнгенскай зоны будуць закрыты на 30 дзён. Паездкі паміж нееўрапейскімі краінамі і Еўрапейскім саюзам прыпыняюцца на гэты тэрмін, сказаў французскі прэзідэнт.

17 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/302/52075
Текущая дата: 12.10.2024