У сталіцы Афганістана баевікі адкрылі стральбу ў час цырымоніі ў сувязі з гадавінай смерці лідара маджахедаў Абдулы Алі Мазары. У выніку тэракта загінулі 27 чалавек, яшчэ 29 паранены.
На цырымоніі прысутнічалі вядомыя палітычныя дзеячы Афганістана, у тым ліку прэм`ер-міністр Абдула Абдула. Адзначаецца, што прэм`ер не пацярпеў.
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што звесткі па загінулых і пацярпелых не канчатковыя, колькасць ахвяр можа павялічыцца.
Адказнасць за тэракт пакуль не ўзяла на сябе ні адна з дзеючых у рэгіёне радыкальных груповак.
6 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
6 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/308/51975
Текущая дата: 20.11.2024