Белорусский портал в Казахстане

Украіна закрывае ўезд для замежных грамадзян



Украіна з-за каранавіруса закрые граніцу для замежных грамадзян на два тыдні. Аб гэтым заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны краіны Аляксей Данілаў.

"Праз 48 гадзін наша краіна закрые граніцу для замежных грамадзян. МЗС папярэдзіць цяпер усе ўстановы, усе краіны аб тым, што граніца Украіны для замежных грамадзян на два тыдні будзе закрыта", - заявіў Аляксей Данілаў.

У той жа час украінцам раяць абмежаваць замежныя і турыстычныя паездкі. "Усе грамадзяне Украіне, якія сёння знаходзяцца за мяжой, будуць мець магчымасць вярнуцца ў краіну. Але тыя, хто знаходзіцца ў краінах, дзе сёння "бурліць" каранавірус, будуць праходзіць пэўныя працэдуры нагляду", - заявіў сакратар СНБА.

Сёння ва Украіне зарэгістравана першая смерць ад каранавіруса, памерла 71-гадовая жанчына з Жытомірскай вобласці. У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што жанчына была ў групе рызыкі. 

13 сакавіка 2020, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/308/52073
Текущая дата: 20.11.2024