Белорусский портал в Казахстане

Ураган у Чэхіі пакінуў без электрычнасці амаль 15 тыс. сем`яў



Ураган Julia ў нядзелю перасек граніцы Германіі і Польшчы і дабраўся да Чэхіі. На гары Снежка была зафіксавана рэкордная скорасць ветру - 223 км/гадз.

Паводле даных энергетычных кампаній Чэхіі, больш за ўсё пацярпелых з-за моцнага ветру - у Ліберацкім, Паўднёва-Чэшскім і Паўднёва-Мараўскім рэгіёнах.

Ураган парушыў і рух транспарту: з-за паваленых дрэў спынены рух паяздоў на некалькіх чыгуначных шляхах Сярэднячэшскага края. Паязды не ходзяць паміж гарадамі Мельнік і Мшэна, Млада-Болеслаў і Бакаў-над-Йізераў, а таксама паміж Збраславіцэ і Малешаў у раёне горада Кутна-Гора.

Вечарам 23 лютага пажарныя і паліцэйскія ліквідавалі наступствы ўрагану ў пражскім раёне Жыжкаў, дзе моцны вецер абваліў частку даху жылога дома, які знаходзіцца на рэканструкцыі. Дошкі і бэлькі, якія абваліліся, пашкодзілі некалькі прыпаркаваных на вуліцы аўтамабіляў.

24 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/309/51826
Текущая дата: 20.11.2024