Белорусский портал в Казахстане

Першыя выпадкі заражэння каранавірусам адзначаны ў Літве і Новай Зеландыі



Прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Новай Зеландыі паведаміў пра першы выпадак заражэння каранавірусам новага тыпу ў краіне.

"Чалавек [з каранавірусам] прыбыў у Окленд 26 лютага", - дадаў ён.

Адзначаецца, што хворы прыляцеў з Ірана з перасадкай у інданэзійскай правінцыі Балі.

Таксама міністэрства аховы здароўя Літвы паведаміла пра першы выпадак заражэння каранавірусам новага тыпу ў краіне.

Вірус быў выяўлены ў жанчыны, якая вярнулася 24 лютага з Вероны.

Звязда, 28 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/309/51856
Текущая дата: 20.11.2024