Белорусский портал в Казахстане

У Мексіцы знайшлі палац цывілізацыі мая памерам з футбольнае поле



У Мексіцы падчас археалагічных раскопак выяўленыя руіны вялікага палаца, які быў узведзены больш за тысячу гадоў таму ў часы росквіту цывілізацыі майя, да пачатку іспанскай канкісты.

Каменныя сцены шасціметровай вышыні, таўшчынёй у 15 метраў і даўжынёй у 55 метраў - крыху больш за палову футбольнага поля - раскапалі археолагі ў штаце Юкатан на паўднёвым захадзе краіны на месцы, дзе ў старажытныя часы знаходзіўся горад Кулуба.

Як лічаць эксперты, палац упершыню быў пабудаваны ў VII стагоддзі н.э., калі цывілізацыя мая ахоплівала тэрыторыю сённяшняй Гватэмалы, Беліза, Гандураса і поўдня Мексікі.

Як мяркуюць спецыялісты з Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі Мексікі, гэты палац быў важным гістарычным аб`ектам двойчы ў гісторыі мая: у класічны (600-900 н.э.) і посткласічны перыяды (850-1050 гг.).

Археолагі ўжо выявілі падвальнае памяшканне, лесвічныя праходы і дэкаратыўныя пілоны.

Спецыялісты таксама вывучаюць чатыры збудаванні, якія, па ўсёй бачнасці, знаходзіліся на цэнтральнай плошчы Кулубы: старажытны алтар, рэшткі двух жылых пабудоў і мур, які па форме нагадвае печ.

Звязда, 28 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/311/51064
Текущая дата: 13.10.2024