Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Міністэрства замежных спраў, які выступае арганізатарам беларускай экспазіцыі.
Калектыўны стэнд Беларусі будзе прадстаўлены на міжнароднай прамысловай выстаўцы International Trade and Industry Fair у Пакістане, якая пройдзе ў Карачы 21-23 сакавіка.
"International Trade and Industry Fair з`яўляецца буйнейшым выставачным мерапрыемствам гэтага рэгіёна для дэманстрацыі тэхнікі і абсталявання. Беларускія прадпрыемствы прадставяць тут трактары і грузавыя аўтамабілі, сельскагаспадарчую тэхніку і электраабсталяванне, а таксама новыя распрацоўкі ў галіне энергетыкі і металургіі, нафтахімічнай галіны", - адзначылі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.
Пакістан - адзін з прыярытэтных партнёраў Беларусі ў рэгіёне Паўднёвай Азіі. "Досвед удзелу беларускіх прадпрыемстваў у міжнароднай індустрыяльнай выстаўцы ў Лахоры ў 2019 годзе паказаў высокі інтарэс да айчыннай прадукцыі з боку афіцыйных колаў і прадстаўнікоў бізнесу Пакістана. Па выніках выстаўкі падпісаны доўгатэрміновыя кантракты, пратаколы аб намерах і пагадненні аб супрацоўніцтве на агульную суму большую за $850 млн, якія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі", - дадалі ў НЦМ.
Карачы - фінансава-эканамічная сталіца Пакістана, там размешчаны буйнейшыя карпарацыі краіны, развіта аўтамабільная прамысловасць, распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне, праводзяцца навуковыя даследаванні.
У Нацыянальным цэнтры маркетынгу лічаць, што ўдзел у International Trade and Industry Fair дасць магчымасць павялічыць аб`ёмы экспарту прадукцыі на рынку Пакістана, а таксама пашырыць таварную наменклатуру на рынках краін усяго Паўднёва-Азіяцкага рэгіёна.
22 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
22 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/313/51438
Текущая дата: 20.11.2024