Белорусский портал в Казахстане

Магутны землятрус у Турцыі: загінулі 19 чалавек



На ўсходзе Турцыі з-за моцнага землятрусу загінулі 19 чалавек, больш за 770 траўмаваныя, перадае прэс-служба міністра аховы здароўя рэспублікі Фахрэцціна Коджы.

Землятрус магнітудай 6,8 адбыўся 24 студзеня ўвечары ва ўсходняй правінцыі Элязыг. Як паведаміў міністр аховы здароўя Турцыі, там пацярпеў 551 чалавек. Стыхія закранула таксама суседнюю правінцыю Малацця. Ад землятрусу там пацярпеў 221 чалавек.

Ачаг стыхіі залягаў на глыбіні 10 км. Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя і ў іншых рэгіёнах Турцыі, а таксама ў Ізраілі, Сірыі і Іраку.

Звязда, 25 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/313/51503
Текущая дата: 20.11.2024