Белорусский портал в Казахстане

У парыжскім аэрапорце ў стойцы шасі самалёта знайшлі цела дзіцяці



Хлопчык, прыкладна гадоў дзесяці, быў знойдзены ў стойцы шасі Боінга-777 авіякампаніі Air France, які прыляцеў з Абіджана, паведамляе RFI са спасылкай на AFP.

Паводле папярэдняй версіі, дзіця было нелегальным мігрантам і загінула альбо ад удушша, альбо ад пераахаладжэння.

Боінг-777 авіякампаніі Air France вылецеў з Абіджана 7 студзеня вечарам і прызямліўся ў аэрапорце Руасі-Шарль-дэ-Голь каля шасці раніцы. Цела дзіцяці знайшлі ў люку для стоек шасі падчас агляду лайнера наземнымі службамі.

Як дзіця змог трапіць у самалёт, будзе расследаваць Жандармерыя паветранага транспарту Францыі сумесна з калегамі з Кот д`Івуар.

Як адзначае AFP, тое, што адбылося ставіць пытанні аб забеспячэнні перадпалётнай бяспекі аэропортовым службамі Кот д`Івуар.

Звязда, 9 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/314/51239
Текущая дата: 20.11.2024