Белорусский портал в Казахстане

Хлопец і дзяўчына з Беларусі затрыманы ў Непале за перавозку какаіна



Двое грамадзян Беларусі, 21-гадовыя хлопец і дзяўчына, арыштаваныя супрацоўнікамі наркакантролю ў Непале за спробу правозу 6 кг какаіну.

Ідэнтыфікаваныя пазней як Павел В. і Аліна А., яны былі затрыманыя ў аэрапорце Трыбхувана (г.Катманду), какаін знойдзены падчас рэнтгенаўскага сканавання ў іх валізках, у падшэўках зімовых куртак.

Грамадзяне Беларусі заявілі паліцыі, што наркотык ім перадалі два балівійцы ў Непале для транспартоўкі ў Ганконг. Фігуранты не былі знаёмыя. Беларусы прыбылі ў Катманду з Турцыі, куды прыляцелі з Беларусі.

Як лічаць у Нацыянальным бюро па кантролі за наркотыкамі Непала, арыштаваныя - кур`еры бразільскай наркамафіі, якая пастаўляе наркотыкі ў Непал.

Звязда, 25 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/317/51035
Текущая дата: 19.11.2024