Белорусский портал в Казахстане

КНДР выпрабавала ракетную ўстаноўку звышвялікага калібру



КНДР правяла выпрабаванні ракетнай устаноўкі звышвялікага калібру, паведамляе цэнтральная газета краіны Rodong Sinmun.

Ракетныя пускі адбыліся на выпрабавальным палігоне Акадэміі нацыянальнай абароны КНДР. За выпрабаваннямі асабіста назіраў Кім Чэн Ын, які выказаў вялікае задавальненне іх вынікамі.

Падрабязнасці аб тыпе і тэхнічных характарыстыках ракетнай устаноўкі не паведамляюцца. Пры гэтым, як адзначае Rodong Sinmun, навукоўцы абароннай прамысловасці КНДР распрацавалі беспрэцэдэнтную ў свеце магутную сістэму ўзбраення. Гэта ўжо трынаццаты ракетны пуск, ажыццёўлены ў краіне ў гэтым годзе.

29 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/319/50756
Текущая дата: 19.11.2024