Белорусский портал в Казахстане

Паліцыя Грэцыі знайшла ў грузавым кантэйнеры 41 мігранта



На поўначы Грэцыі ў грузавіку-рэфрыжэратары паліцыя знайшла 41 мігранта. Транспартны сродак быў спынены на шашы недалёка ад горада Ксанці для планавай праверкі.

Паводле даных мясцовай паліцыі, унутры грузавога кантэйнера знаходзіліся мігранты, у асноўным - грамадзяне Афганістана.

Удакладняецца, што сістэма ахаладжэння ў грузавіку-рэфрыжэратары была адключана, таму ніхто з людзей не пацярпеў. Кіроўца грузавіка арыштаваны. Мігрантаў даставілі ў бліжэйшы паліцэйскі ўчастак для ўстанаўлення асобы.

23 кастрычніка ў прамысловай зоне ў Грэйсе (паўднёвы ўсход Вялікабрытаніі) у грузавіку-рэфрыжэратары паліцыя знайшла 39 змёрзлых цел мігрантаў. Грузавік прыбыў з Зебруге (Бельгія).

4 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/321/50471
Текущая дата: 19.11.2024