Белорусский портал в Казахстане

Сітуацыя ў Сірыі вяртаецца ў мірнае рэчышча, на тэрыторыі рэспублікі захоўваюцца толькі асобныя ачагі напружанасці



Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв`ю газеце "Труд".

"Вайна ў Сірыі сапраўды скончылася, - падкрэсліў Сяргей Лаўроў. - Краіна паступова вяртаецца да нармальнага, мірнага жыцця".

Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ адзначыў, што на тэрыторыях, непадкантрольных ураду Сірыі, напрыклад, у Ідлібе і на ўсходнім беразе ракі Еўфрат, захоўваюцца асобныя ачагі напружанасці.

Паводле слоў міністра, у гэтых умовах на першы план выходзяць задачы развіцця палітычнага працэсу па ўрэгуляванні крызісу для дасягнення доўгатэрміновай і надзейнай стабілізацыі ў Сірыі і Блізкаўсходнім рэгіёне ў цэлым, а таксама аказання комплекснага гуманітарнага садзейнічання Сірыі.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што фарміраванне і запуск у Сірыі камітэта для канстытуцыйнай рэформы стане важным этапам у развіцці палітычнага працэсу, што ажыццяўляецца самімі сірыйцамі пры садзейнічанні ААН.

На думку кіраўніка расійскага МЗС, скліканне камітэта дасць магчымасць ураду і апазіцыі ўпершыню пачаць прамы дыялог аб будучым Сірыі.

Кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што ў Маскве надаюць вялікае значэнне падтрыманню рэгулярных кантактаў з сірыйскімі бакамі, у тым ліку з апазіцыяй, а таксама заклікаюць да забеспячэння максімальна шырокай прадстаўленасці ў палітычным працэсе ўсіх груп сірыйскага грамадства.

Расія выступае за аднаўленне суверэннай, тэрытарыяльна цэласнай Сірыі, вяртанне ўсіх сірыйцаў на радзіму, а самой краіны ў "арабскую сям`ю", а таксама хутчэйшае пераадоленне наступстваў разгулу тэрарызму, падкрэсліў Сяргей Лаўроў. На яго думку, гэта стане залогам гарантавання бяспекі і стабільнасці на Блізкім Усходзе.

13 верасня 2019, Масква
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/325/49735
Текущая дата: 19.11.2024