Гуманітарная дапамога Мінска Каракасу ўключыць 32 назвы лекавых сродкаў (усе яны айчыннай вытворчасці).
Беларусь бязвыплатна адправіць у Венесуэлу лекі на суму больш за 442 тысячы рублёў, адпаведнае рашэнне прыняў Саўмін.
Чарговую гуманітарную дапамогу Венесуэле беларускі ўрад вырашыў вылучыць у выглядзе лекаў айчыннай вытворчасці.
Так, у Венесуэлу накіруецца груз з 32 найменняў лекавых сродкаў. Даражэй за ўсё абыйдзецца сродак ад ціску "Моксанідзін" (104.500 рублёў). На антыбіётык "Плевілокс" ("моксіфлаксацыну") выдаткуюць 96120 рублёў.
Таксама ў пераліку - кроплі для вачэй, некалькі найменняў абязбольвальных, супрацьгрыбковыя прэпараты і прэпарат, які ўжываецца для лячэння герпесу, лішаю і вятранкі "Ацыклавір".
Агульны кошт грузу перавысіць 442 тысячы рублёў - гэта значыць больш за 210 тысяч долараў у эквіваленце.
Адказным за водпуск лекаў прызначылі холдынг "Белфармпром". Садзейнічанне ў дастаўцы грузу будуць аказваць БелГПП, Мінтранс, МЗС і канцэрн "Белнафтахім" - кожны па сваёй кампетэнцы.
Sputnik, 13 верасня 2019
Sputnik, 13 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/325/49752
Текущая дата: 19.11.2024