Роля Беларусі як моста паміж Усходам і Захадам каштоўная. Аб гэтым 3-га верасня заявіў генеральны сакратар Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Томас Грэмінгер, адказваючы на пытанне аб беларускай ініцыятыве "Хельсінкі-2".
Томас Грэмінгер адзначыў, што "сапраўды цэніць ролю Беларусі як моста ў сітуацыі, у якой усё яшчэ ёсць вялікія адрозненні паміж Захадам і Усходам, існуе канфлікт у Еўропе".
Паводле слоў генсакратара, у такіх умовах важна было прапанаваць платформу для дыялогу. "Думаю, што прапанова (аб правядзенні новай нарады АБСЕ ў фармаце "Хельсінкі-2".) разлічана на сярэднетэрміновую перспектыву", - сказаў ён.
Генеральны сакратар АБСЕ прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій". Ён адзначыў актуальнасць форуму і выказаў упэўненасць, што аб`яднанне намаганняў на ўзроўні ўрадаў, грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара, спецыялістаў у сферы высокіх тэхналогій павышае шанцы перамагчы тэрарызм.
На маштабным міжнародным форуме прысутнічаюць 66 дэлегацый, у тым ліку прадстаўнікі 55 дзяржаў, а таксама міжнародных, няўрадавых арганізацый і акадэмічных колаў. Мэта - абмеркаванне шматбаковых намаганняў і выпрацоўка рашэнняў на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях па барацьбе з тэрарыстамі і тэрарыстычнымі групамі ва ўмовах большай даступнасці і ўзрастаючай складанасці тэхналогій, што выкарыстоўваюцца.
Канферэнцыя падзелена на тры тэматычныя сесіі. На іх разглядаюцца пытанні прымянення тэрарыстамі новых тэхналогій і штучнага інтэлекту, абмеркаваны падыходы і стратэгіі процідзеяння тэрарыстычнай прапагандзе і неправамернаму выкарыстанню дасягненняў тэхналагічнага прагрэсу.
Канферэнцыя праходзіць у Мінску 3-4 верасня. Яна арганізавана Міністэрствам замежных спраў і Контртэрарыстычным упраўленнем Арганізацыі Аб`яднаных Нацый. Мерапрыемства лагічна прадаўжае міжнародную сустрэчу высокага ўзроўню, якая была праведзена ў Мінску пад эгідай АБСЕ ў кастрычніку 2018 года.
3 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/326/49794
Текущая дата: 19.11.2024