Белорусский портал в Казахстане

Брытанка вырашыла выйсці замуж за кандэлябр



35-гадовая жыхарка Лідса (Вялікабрытанія, штат Ёркшыр) Аманда Ліберці заявіла аб намеры выйсці замуж за кандэлябр, піша Daily Mirror.

Жанчына выдаткавала на куплю кандэлябра 400 фунтаў і дала яму імя Люмьер.

Аманда кажа, што закахалася ў Люмьера з першага погляду і ўжо купіла заручальны пярсцёнак. Яна добра клапоціцца аб сваім выбранніку і шмат вольнага часу надае яго паліроўцы. Пры гэтым жанчына разумее, што з боку яе захапленне выглядае дзіўнавата. "Але я не ненармальная", - запэўнівае Аманда.

Дарэчы, гэта ўжо не першыя адносіны жанчыны з неадушаўлёнымі прадметамі (такіх людзей называюць аб`ектафіламі), у яе ёсць і іншыя падсвечнікі, а раней яна адчувала цягу да статуі Свабоды з Нью-Ёрка. Уласна, прозвішча Ліберці ў Аманды засталася ад гэтага шлюбу. Доўгім і шчаслівым адносінам перашкодзіла адлегласць, і жанчына рассталася са сваёй амерыканскай каханай.

Звязда, 23 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/327/48888
Текущая дата: 13.10.2024