Белорусский портал в Казахстане

У Швецыі невядомыя адкрылі стральбу на вуліцы



У горадзе Мальмё (Швецыя) невядомыя адкрылі стральбу на вуліцы, адзін чалавек загінуў, двое, у тым ліку дзіця, пацярпелі, паведамляе выданне The Local.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне Рыберсбарг. Некалькі чалавек у масках зрабілі каля дзесяці стрэлаў, пасля чаго зніклі.

Паводле слоў відавочцаў, жанчына несла дзіця на руках у той час, калі ў яе трапіла куля. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца, на месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі.

26 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/328/49450
Текущая дата: 19.11.2024