Белорусский портал в Казахстане

Каля 130 рэйсаў адменены ў аэрапорце Мюнхена



Каля 130 рэйсаў адменены ў аэрапорце Мюнхена (Германія) з-за спынення работы тэрмінала, паведамляе выданне The Local.

Паводле слоў прадстаўніка аэрапорта, тэрмінал быў зачынены пасля таго, як адзін з пасажыраў, абышоўшы праверку бяспекі, увайшоў у транзітную зону праз дзверы запаснога выхаду. Частка паветранай гавані была эвакуіравана.

Ад адмены рэйсаў пацярпелі амаль 7,5 тыс. пасажыраў.

Гэта не першы выпадак спынення работы аэрапорта ў Мюнхене. Летам 2018 года тэрмінал быў зачынены з-за жанчыны, якая прайшла праз вароты бяспекі без праверкі.

27 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/328/49463
Текущая дата: 19.11.2024