У рамках візіту латвійскай ваеннай дэлегацыі Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў правёў сустрэчу з кіраўніком дэлегацыі - камандуючым Узброенымі Сіламі Латвійскай Рэспублікі генерал-лейтэнантам Леанідсам Калніньшам.
На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне абароны.
Акрамя гэтага, у адпаведнасці з праграмай візіту латвійская дэлегацыя наведала адну з ваенных часцей і Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.
У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь дэлегацыя азнаёмілася са структурай і задачамі ваеннага ВНУ, экспазіцыяй ў Зале ваеннай гісторыі, наведала IT-роту.
З Леанідсам Калніньшам таксама сустрэўся начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама перспектывы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.
Звязда, 20 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/329/49315
Текущая дата: 19.11.2024