Адпаведнае паведамленне амерыканскі лідар размясціў у Twitter.
Трамп адклаў сустрэчу з прэм`ерам Даніі з-за яе адмовы абмяркоўваць продаж Грэнландыі
"Данія - гэта асаблівая краіна з незвычайнымі людзьмі, але зыходзячы з выказванняў прэм`ер-міністра Мэтэ Фрэдэрыксен пра тое, што яна не зацікаўлена ў абмеркаванні пытання аб куплі Грэнландыі, я адкладаю нашу сустрэчу, якая, як было запланавана, павінна была адбыцца праз два тыдні, на іншы час", - паведаміў Трамп.
"Прэм`ер-міністр змагла зэканоміць нямала сродкаў і намаганняў як для Злучаных Штатаў, так і для Даніі, праявіўшы такую просталінейнасць. Я дзякую ёй за гэта і з нецярпеннем чакаю перагляду графіка [сустрэчы] у будучыні!" - дадаў Трамп.
Улады Грэнландыі і Даніі заявілі, што аўтаномія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ЗША, але не прадаецца. Фрэдэрыксен катэгарычна адпрэчыла магчымасць продажу Грэнландыі, якая з`яўляецца тэрыторыяй у складзе Каралеўства Данія і мае правы шырокай аўтаноміі.
Раней амерыканскі лідар пацвердзіў, што Злучаныя Штаты маглі б быць зацікаўлены ў набыцці Грэнландыі. Як заўважыў Трамп, "па сваёй сутнасці гэта буйная здзелка па набыцці нерухомасці".
Планавалася, што амерыканскі лідар наведае Данію 2-3 верасня. У нядзелю ён паведаміў, што неўзабаве, верагодна, наведае каралеўства. "Зусім не з гэтай прычыны, - падкрэсліў ён, кажучы пра магчымую куплю Грэнландыі. - Але мы гэта разглядаем".
Звязда, 21 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/329/49329
Текущая дата: 19.11.2024