Белорусский портал в Казахстане

Пасольства Польшчы адмовілася прыняць у Томаша Шміта пакет дакументаў



Польскі дысідэнт, суддзя Томаш Шміт заявіў, што пасольства Польшчы адмовілася прыняць у яго пакет дакументаў.

«Я хацеў уручыць консулу заявы на імя Міністэрства юстыцыі і на імя генеральнага пракурора. Таксама ліст на імя амбудсмэна ў сувязі з тым, што польскі ўрад парушыў шэраг законаў і польскую Канстытуцыю. Таксама і міжнародныя законы, у тым ліку Канвенцыю па правах чалавека. Але аказалася, што консул не можа прыняць гэтыя дакументы. Ён не можа са мной размаўляць», — сказаў Томаш Шміт.

«Мне засталося толькі кінуць гэта ў паштовую скрыню. Гэта было няпроста, таму што паштовая скрыня зачынена. Але мне неяк удалося ўкінуць гэтыя заявы», — дапоўніў Томаш Шміт.

Звязда, 17 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/33/74130
Текущая дата: 26.12.2024