Аб гэтым паведамілі ў выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Мінскі трактарны завод прадставіць на выстаўцы трактары з рухавікамі магутнасцю ад 35 да 355 к.с., аснашчаныя клімат-кантролем, GPS-навігацыяй і сістэмай ахаладжэння, якая дае магчымасць працаваць пры тэмпературы да плюс 50 градусаў. Мінскі аўтамабільны завод прадэманструе вялікагрузныя аўтамабілі, уключаючы седлавыя цягачы і самазвалы павышанай праходнасці.
"Магілёўліфтмаш" прадставіць пасажырскія ліфты з плаўным ходам, антывандальнымі панэлямі кіравання і індыкатарамі руху кабін, а таксама грузавыя ліфты з кабінамі павышанай трываласці і мікрапрацэсарнымі станцыямі кіравання.
Лекавыя сродкі новага пакалення для лячэння анкалагічных, сардэчна-сасудзістых, эндакрынных захворванняў і туберкулёзу пакажа прадпрыемства "Белмедпрэпараты".
Міжнародная навукова-вытворчая кампанія "Націвіта" прадэманструе ўзоры лякарстваў для лячэння ракавых захворванняў.
Экспазіцыя знаходзіцца ў фінальнай стадыі фарміравання, аднак беларускія прадпрыемствы могуць падаць заяўку на ўдзел да 9 жніўня.
Арганізатарам экспазіцыі Made in Belarus выступае выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП пры падтрымцы і ўдзеле Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Экспазіцыя прымеркавана да сёмага пасяджэння сумеснай беларуска-сірыйскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, якое адбудзецца 29-30 жніўня.
Дамаская міжнародная выстаўка праводзіцца з 1954 года і з`яўляецца найбольш значным выставачным мерапрыемствам у Сірыі.
У мінулым годзе ў выстаўцы ўдзельнічалі 1700 прадпрыемстваў з 50 краін. Нацыянальныя экспазіцыі прапанавалі Беларусь, Балгарыя, Індыя, Іран, КНР, Расія і Чэхія. Выстаўку наведалі больш за 100 тыс. чалавек.
Усяго ў 2019 годзе выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП запланавала больш за 40 выставак і экспазіцый у 25 краінах свету, сярод якіх Азербайджан, Ангола, Аргенціна, Балгарыя, Вялікабрытанія, Германія, Грузія, Ірак, Казахстан, Катар, Кітай, Куба, Манголія, Нігерыя, ААЭ, Польшча, Расія і інш.
8 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/330/49157
Текущая дата: 19.11.2024