Белорусский портал в Казахстане

Банкі ў Швейцарыі пачалі даплочваць пазычальнікам за крэдыты



Некаторыя банкі Швейцарыі пачалі выдаваць крэдыты інстытуцыянальным пазычальнікам па адмоўнай стаўцы, паведамляе Bloomberg. У прыватнасці, гаворка ідзе пра Zuger Kantonalbank і Grisons cantonal bank (GKB).

«У асобных выпадках мы прадстаўляем кароткатэрміновыя крэдыты па нулявой або адмоўнай стаўцы для інстытуцыйных кліентаў», - сказала прадстаўнік Zuger Kantonalbank. У другой крэдытнай арганізацыі таксама патлумачылі, што прадастаўляюць такія крэдыты тым, хто бярэ вялікую суму на кароткі час.

Пры гэтым стаўкі ў банках кантонаў Цюрых, Жэнева і Берн застаюцца на ўзроўні вышэй за нуль, паказвае агенцтва.

Адзначаецца, што працэнтная стаўка Нацыянальнага банка Швейцарыі ўстаноўлена на ўзроўні мінус 0,75%. Крэдытныя арганізацыі краіны вымушаныя даплочваць Цэнтрабанку за захоўванне залішніх сродкаў. Адмоўныя стаўкі таксама ўстаноўлены ў банках Даніі, Швецыі і Японіі.

Звязда, 24 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/332/49063
Текущая дата: 19.11.2024