Асобы ва ўзросце да 26 гадоў не будуць плаціць падаходны падатак, вынікае з дэкларацый ўрада і Міністэрства фінансаў Польшчы. Адпаведны праект прыняў Савет міністраў Польшчы.
Намеснік міністра фінансаў Польшчы Пётр Новак заявіў, што маладыя людзі адчуюць дзеянне гэтай падатковай льготы.
«Гэта даволі значная палёгка, паколькі, калі палічыць, колькі грошай штогод будзе заставацца ў вашых кашальках, то дэ-факта можна сказаць, што, як мінімум, так званы трынаццаты заробак. Калі хтосьці зарабляе мінімальную зарплату, гэта значыць, 2250 злотых без выліку падаткаў, то за год ён зможа зэканоміць больш за 1600 злотых. Гэта, практычна, трынаццаты заробак», - сказаў віцэ-міністр.
Палітык дадаў, што яшчэ больш ўдасца зэканоміць тым, хто зарабляе больш: «Калі мы гаворым аб сярэдняй заработнай плаце, якая складае 4765 злотых, то за год у кашальку застанецца каля 4600 злотых. Можна сказаць, што гэта больш за трынаццатую зарплату»
Звязда, 26 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/334/48647
Текущая дата: 19.11.2024