Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 14 чэрвеня на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку, звярнуў увагу на наяўнасць крызісу ў сферы глабальнай бяспекі.
"Сёння, на жаль, відавочна, што міжнародная сістэма, якая функцыянавала больш-менш эфектыўна пасля Другой сусветнай вайны, трашчыць па швах. У ваеннай сферы ідзе дэмантаж стрымальных стратэгічных дамоўленасцей і скочвання да гонкі ўзбраенняў. На нашых вачах знікаюць гарантыі недапушчэння маштабнага ўзброенага канфлікту. Прычыны вядомыя, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У палітыцы размова вядзецца толькі на мове канфрантацыі. Эканоміка і гандаль выкарыстоўваюцца як інструмент варожага ўздзеяння. На змену зразумелым для ўсіх правілам гульні прыходзіць анархія. З развіццём інтэрнэту пад пагрозай апынулася нават недатыкальнасць прыватнага жыцця чалавека".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свой час краіны шмат спадзяваліся на глабалізацыю, лічачы, што яна прынясе ратаванне ад усіх бед і няшчасцяў.
"Але пакуль ствараецца абгрунтаванае ўражанне, што наш выйгрыш ад глабалізацыі аказаўся значна меншы, чым пройгрыш. Ні ў каго не выклікае сумненняў, што сучасныя пагрозы з`яўляюцца агульнымі для ўсіх краін. Рэсурсаў асобна ўзятых дзяржаў, нават найбольш магутных і ўплывовых (напрыклад, такіх як Кітай, Расія, Індыя), асобна не хопіць, каб процістаяць гэтым выклікам", - заявіў беларускі лідар. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што без цеснага ўзаемадзеяння ў рамках шматбаковых структур, без выпрацоўкі ўзгодненых крокаў немагчыма забяспечыць мір як у рэгіянальным, так і глабальным маштабе.
"У гэтых умовах, на наш погляд, вельмі ўзрастаюць роля і значэнне міжнародных інстытутаў і механізмаў, якія створаны пасля распаду біпалярнага свету і паспяхова адаптуюцца да новай геапалітычнай сітуацыі. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ў выніку свайго палітычнага ўплыву і эканамічнага патэнцыялу цалкам выспела для таго, каб больш актыўна і настойліва садзейнічаць выбудоўванню міжнароднай палітыкі на прынцыпах міру, узаемнай павагі і раўнапраўя, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - Арганізацыя можа і, галоўнае, павінна (гэтага чакаюць людзі) садзейнічаць нейтралізацыі пагроз у галіне бяспекі, вызначэнню агульных інтарэсаў і ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы".
Аб прапановах Беларусі
Па-першае, Прэзідэнт прапанаваў падумаць аб новых формах дзейнасці ШАС на міжнароднай арэне. Напрыклад, шляхам прыняцця сумесных заяў па актуальных пытаннях у парадку дня ААН.
"Па-другое, на фоне ўсё большага дэфіцыту даверу, лічым вельмі важным дабіцца таго, каб не тэма канфрантацыі, а тэма шматбаковага дыялогу па праблематыцы бяспекі стала дамінуючай у сучасным міжнародным жыцці.
Аб гэтым, дарэчы, гаварыў Прэзідэнт Расіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што Беларусь - актыўная прыхільніца перазапуску Хельсінкскага працэсу, мэтай чаго з`яўляецца адаптацыя існуючага сусветнага парадку да новых геапалітычных рэалій і неардынарных выклікаў.
"Дзіўна, што ў тым ліку і кіраўнікі буйных дзяржаў у гэты складаны час (пра гэта ўсе сёння гаварылі) адыходзяць ад абмеркавання хаця б гэтай глабальнай тэмы, гэтага глабальнага выкліку на самым высокім узроўні. Хаця б у рамках АБСЕ з прыцягненнем кіраўнікоў буйнейшых дзяржаў свету, ў тым ліку Азіяцкага кантынента", - звярнуў увагу беларускі лідар.
"Што датычыцца Хельсінкі (перазапуску шматбаковага дыялогу па пытаннях бяспекі.), то такая дыскусія ўжо вядзецца на экспертным узроўні, у тым ліку на мінскай пляцоўцы. Ідэю падзяляюць многія палітыкі, грамадскія дзеячы, дыпламаты. У свеце нямала прыхільнікаў "навядзення мастоў" у мэтах разрадкі напружанасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт бачыць адзіную разумную альтэрнатыву ў пошуку магчымасцей для спалучэння розных фарматаў забеспячэння міжнароднай стабільнасці.
"Перакананы, што такі падыход будзе садзейнічаць пераадоленню супярэчнасцей на нашай агульнай прасторы - у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі", - сказаў ён.
"Трэцяе. Нам неабходна выкарыстоўваць аб`яднальную прыроду міжнародных арганізацый для кансалідацыі іх намаганняў у сферы глабальнай бяспекі. У гэтым плане важным крокам магла б стаць нефармальная сустрэча генеральных сакратароў ААН, АБСЕ, ШАС, СНД, НАТА і АДКБ (магчыма, і іншых структур) у мэтах абмеркавання пытанняў забеспячэння стабільнасці ў свеце. Зразумела, што гэта атрымаецца не адразу, але настойлівасць з цягам часу можа даць свой плён", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, пошук адказаў на названыя пытанні непарыўна звязаны з неабходнасцю вырашэння эканамічных праблем, якія з`яўляюцца жыватворнай глебай для тэрарызму, злачыннасці, нелегальнай міграцыі і іншых негатыўных з`яў.
"І гэта наступны важны момант. Мы шмат гаворым аб спалучэнні розных інтэграцыйных працэсаў - Еўразійскага эканамічнага саюза, ініцыятывы "Пояс і шлях", АСЕАН і іншых. Гэта правільна. І Беларусь актыўна падтрымлівае ідэі, накіраваныя на стварэнне адзінай еўразійскай эканамічнай прасторы. Разам з тым, на нашу думку, мы павінны быць больш актыўнымі ў распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праектаў у важных для нашых дзяржаў сферах: харчовая бяспека, транспарт і лагістыка, энергетыка, інавацыйныя тэхналогіі. Пра гэта гаварылі ўсе члены ШАС. Важна пры гэтым, каб усё большая ўзаемазалежнасць была фактарам поспеху, а не перашкод", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў ШАС прынялі на саміце шэраг дакументаў, нацэленых на далейшае ўзмацненне барацьбы з тэрарызмам і злачыннай дзейнасцю.
"Мы поўнасцю падтрымліваем гэтыя рашэнні і гатовы да практычнага ўзаемадзеяння ў рэгіёне адказнасці нашай арганізацыі з улікам беларускага вопыту і напрацовак", - сказаў ён.
Прэзідэнт прапанаваў задзейнічаць у абазначаных мэтах патэнцыял Міжнароднага вучэбнага цэнтра МУС Беларусі, які мае рэпутацыю аўтарытэтнай навучальнай установы на ўзроўні ААН. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы абазначыў вялікую важнасць больш цеснага ўзаемадзеяння па актуальных для ўсіх пытаннях забеспячэння інфармацыйнай бяспекі і барацьбы з кіберзлачынствамі.
"Ні адзін від злачыннасці не развіваецца так дынамічна, як гэты", - канстатаваў беларускі лідар. У гэтым плане ён прывёў прыклад, што калі ў 2017 годзе ў Беларусі было зарэгістравана каля 3 тыс. злачынстваў гэтага віду, то ў 2018 годзе ўжо 5 тыс., а за 4 месяцы бягучага года - ужо амаль 3 тыс.
"Беларусь гатова адкрыта дзяліцца сваім вопытам і актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі адпаведнай канцэпцыі ШАС, якая сёння абмяркоўвалася на пасяджэнні", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Падводзячы вынік, ён выказаў меркаванне, што прыкладам эфектыўнага супрацоўніцтва на прасторы ШАС могуць быць Кітай і Расія.
"Пачаліся незразумелыя рухі з боку пэўных буйных дзяржаў у адносінах да Кітая, і знойдзена была цудоўная замена на працягу літаральна паўтара гадоў. Тавараабарот паміж гэтымі дзяржавамі вырас у разы і склаў больш за $100 млрд. І сёння пастаўлена планка на працягу 3-4 гадоў дасягнуць $200 млрд. Вось і ўсё - без шуму, без крыку. І з гэтым ніхто не можа не лічыцца", - заявіў ён.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуўся з просьбай да вялікіх сусветных дзяржаў, у тым ліку прадстаўленых у ШАС, каб яны ў супрацоўніцтве таксама не забывалі пра малыя і сярэднія краіны, больш актыўна ўцягвалі іх у гандаль, у эканамічнае ўзаемадзеянне.
"Гэта будзе добрая прыбаўка да таго, што ёсць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
"Упэўнены, што, узаемадзейнічаючы ў рамках ШАС, нашы краіны здольныя ўнесці вельмі сур`ёзны ўклад у вызначэнне напрамкаў і спосабаў гарманізацыі супрацоўніцтва на кантыненце, кансалідацыю ўсіх прагрэсіўных сіл", - рэзюмаваў беларускі лідар.
14 чэрвеня 2019, Бішкек
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/336/48381
Текущая дата: 19.11.2024